Галіна Каян: жыхарам Жлобіну патрэбныя дрэвы (відэа)

19 верасня 2019 14:10  |  Палітыка

Галіна Каян: жыхарам Жлобіну патрэбныя дрэвы (відэа)

 

Галоўнай тэмай сваёй перадвыбарчай кампаніі актывістка БХД са Жлобіну Галіна Каян лічыць экалагічную сітуацыю ў горадзе.

На яе думку, каля мясцовага Палацу культуры металургаў ёсць аграмадная плошча, “дзе б маглі шпацыраваць бацькі са сваімі дзецьмі, дыхаць свежым паветрам, калі б тут былі пасаджаныя дрэвы”.

“Слабыя спробы нашых уладаў азеляніць гэтую зону не прывялі да поспеху. За дрэвамі не былі дагляду, яны ўсе засохлі. Далучайцеся да маёй кампаніі, далучайцеся да хрысціянскіх дэмакратаў, і разам мы зможам зрабіць многае”, – заявіла Галіна Каян.

Болей навін