Яўген Дудкін распачаў штодзённыя пікеты ў Горадні

22.09.2019, 13:02  |  Навіны » Палітыка

Яўген Дудкін распачаў штодзённыя пікеты ў Горадні

 

Гарадзенскі гарадскі каардынатар БХД Яўген Дудкін 20 верасня правёў свой першы пікет па зборы подпісаў за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.

Паводле яго, пікеты будуць праходзіць штодня з 17:00 да 19:00.

“Дзякую ўсім, хто паставіў свой подпіс! Заклікаю жыхароў мікрараёнаў Вішнявец, Альшанка, Паўднёвы і праспекта Янкі Купалы падтрымаць маладога кандыдата ў кандыдаты”, - заявіў актывіст.

Навіны па тэме