У Асіповічах пясчаныя вуліцы вядуць да мармуровага райвыканкаму (відэа)

28 верасня 2019 15:31  |  Палітыка

У Асіповічах пясчаныя вуліцы вядуць да мармуровага райвыканкаму (відэа)

 

У Асіповічах ўлады не могуць адрамантаваць дарогі, але ж пакрываюць мармурам начынне райвыканкаму. Змагацца з гэтым збіраецца прамоўца БХД Валянціна Пацкевіч.

“Мая задача – вярнуць сродкі ЖКГ. У нас страшныя дарогі: парэшткі асфальту, выбоіны, бруд. Хочацца, каб мы жылі ў нармальных умовах, хадзілі па нармальных дарогах. Каб нашы дзеці не хадзілі па брудзе, не па гэтым пылу, а па нармальнай асфальтаванай дарозе”, – заявіла актывістка ў відэазвароце.

Паводле яе, такое адучаванне, што дарогай ніхто не займаўся апошнія сто гадоў.

Разам з тым у мясцовым райвыканкаме, адзначае сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, чыноўнікі зрабілі сабе мармуровую лесвіцу і фантан, усталявалі дарагія жырандолі.

“Я шакаваны тым кантрастам прыватнага сектару ў цэнты Асіповіч, выліц каля вакзалу, дзе дзіркі ў асфальце, і мармуру”, – заявіў сустаршыня БХД.

Болей навін