Севярынец правядзе сустрэчы і прэзентацыі сваіх кнігаў у Гомелі, Рэчыцы, Бярозе, Пружанах, Івацэвічах

17.10.2019, 20:09  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынец правядзе сустрэчы і прэзентацыі сваіх кнігаў у Гомелі, Рэчыцы, Бярозе, Пружанах, Івацэвічах

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец правядзе на выходных сустрэчы па тэмах абароны незалежнасці і кампаніі 2020 на Гомельшчыне і Берасцейшчыне. Таксама ён прадставіць удзельнікам зборнік турэмных эсэ "Каменнае сэрца", энцыклапедыю 200 феноменаў нацыянальнай ідэі "Люблю Беларусь", раман "Беларусалім", "Беларускую хрысціянскую азбуку", гістарычныя зборнікі да 100-годдзя БХД, "Падзейнік", Бібліі па-беларуску і іншае.
Час сустрэчаў: 
19 кастрычніка, 14.00 - Гомель, 17.30 - Рэчыца
20 кастрычніка, 12.00 - Бяроза, 15.00 - Пружаны, 18.30 - Івацэвічы.
Уваход вольны. Запрашаем! 

Навіны па тэме