Мінюст выплаціў БХД 1.750.000
Міністэрства юстыцыі вярнула БХД дзяржпошліну за нездзейсненую рэгістрацыю партыі.
Адной з падставаў для адмаўлення судом у рэгістрацыі БХД была бюракратычная блытаніна. Дзяржпошліна была ўплочаная правільна, але не па віне БХД залічаная не на патрэбны рахунак.
– Паколькі нас не зарэгістравалі, мы вырашылі не дарыць грошы дзяржаве і звярнуліся ў Міністэрства юстыцыі з тым, каб уплочаную дзяржпошліну нам вярнулі.
Пасля двух тыдняў разгледжання мы атрымалі ад Мінюста станоўчы адказ і падатковая інспекцыя пералічыла на рахунак БХД тыя 1 мільён 750 тысячаў рублёў, – паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Нагадаем, 31 кастрычніка БХД праводзіць паўторны ўстаноўчы з’езд і зноў будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.