Юрый Адамовіч заклікаў перастаць баяцца і зайздросціць суседзям (відэа)

24 кастрычніка 2019 13:18  |  Палітыка

Юрый Адамовіч заклікаў перастаць баяцца і зайздросціць суседзям (відэа)

 

Кандыдат у дэпутаты ад БХД па Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91 Юрый Адамовіч падчас свайго тэлевыступу на тэлеканале «Беларусь 3» заявіў пра важнасць і прыярытэт хрысціянскіх каштоўнасцяў для жыцця кожнага грамадзяніна і для кожнай сям’і.

“Я выступаю за сямейныя і хрысціянскія каштоўнасці ў нашым грамадстве. За адказныя рэформы ў галіне адукацыі і за раскрыццё творчага патэнцыялу беларускага прадпрымальніцтва. Я хачу, каб нашы дзеці ўсведамлялі, кім яны хочуць стаць у будучыні, а іх настаўнікі займаліся навучаннем, а не сацыяльнай працай”, – адзначыў кандыдат.

На яго думку, вну павінны даваць практычныя веды, каб студэнты рабіліся прафесіяналамі сваёй справы.

Юрый Адамовіч заклікаў перастаць баяцца і зайздросціць суседзям і падтрымаць яго 17 лістапада.

Болей навін