Віталь Рымашэўскі: Улады баяцца партый

24.10.2019, 21:15  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Віталь Рымашэўскі: Улады баяцца партый

 

Палітык Віталь Рымашэўскі распавядае пра тое, чаму сёння ў Беларусі не развіваецца партыйная сістэма. Днямі беларускі кіраўнік выказаўся, што некаторыя існуючыя ў Беларусі партыі сябе “дыскрэдытавалі”. Таму, маўляў, у краіне і “няма партыйнага руху, а не таму што Лукашэнка іх стрымлівае і не хоча гэтых партый”.

Віталь Рымашэўскі: Калі не памыляюся, апошнюю партыю ў Беларусі зарэгістравалі ў 2000 годзе. Беларускія ўлады баяцца палітычных партый, таму ўсе спецслужбы і дзяржаўныя структуры наогул працуюць на іх знішчэнне. У афіцыйнай прапагандзе і ў сацыяльных сетках тролі працуюць на дыскрэдытацыю гэтых арганізацый, якія яшчэ нядаўна былі цэнтрам грамадскага супраціву ўладзе. Але пакуль знішчыць партыі ўладам не ўдалося, і зараз сітуацыя выглядае цалкам наадварот той, што прадставіў беларускі кіраўнік. Насамрэч улады ўсялякім чынам знішчаюць незалежныя структуры і ставяць палкі ў колы па рэгістрацыі новых. Яны іх баяцца, хаця насуперак гэтаму партыі існуюць.

РР: БХД мноства разоў рабіла спробу зарэгістравацца, але дарэмна…

Віталь Рымашэўскі: Нягледячы на гэта, мы існуем і актыўна працуем апошнія 20 гадоў. Хаця нас не рэгіструюць не толькі ў якасці партыі, але блакуюць нават рэгістрацыю рэгіянальных суполак. Таму спрэчнае пытанне, хто каго дыскрэдытуе ў гэтай сітуацыі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
<!--[endif]-->

Навіны па тэме