Яўген Дудкін: улады за нашыя з вамі грошы будуюць палацы і спецбальніцы (відэа)

25.10.2019, 18:51  |  Навіны » Палітыка

 

Яўген Дудкін: улады за нашыя з вамі грошы будуюць палацы і спецбальніцы (відэа)

 

 

Кандыдат у дэпутаты ад Маладых хрысціянскіх дэмакратаў па Гарадзенскай-Кастрычніцкай акрузе № 50 Яўген Дудкін у сваім тэлевыступе заявіў, што ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, каб у Беларусі былі праведзеныя адказныя рэформы.

“Сёння ўлада ўжо не можа даць людзям развіццё і годныя заробкі. Моладзь уцякае за мяжу, а дэпутаты падтрымліваюць рашэнне чыноўнікаў, як дэкрэт пра дармаедаў. Для іх крызісу не існуе. Таму за нашыя з вамі грошы яны ладзяць Еўрапейскія гульні, будуюць палацы і спецбальніцы. Людзям да патрэбная праца з годным заробкам, новыя школы, паліклінікі і садкі. Годная старасць з годнымі пенсіямі”, - заявіў ён.

Актывіст адзначыў, што ў БХД ужо ёсць цэлы пакет рэформаў у эканоміцы, медыцыне, пенсійнай сферы і адукацыі. Падрабязнай пра прапановы хрысціянскіх дэмакратаў – у відэа.

Навіны па тэме