Вікторыя Шавялевіч: грошы замест паліклінікі пайшлі на трыумфальную арку? (відэа)

26.10.2019, 11:05  |  Навіны » Палітыка

Вікторыя Шавялевіч: грошы замест паліклінікі пайшлі на трыумфальную арку? (відэа)

 

Давераная асоба кандыдаткі ад БХД у дэпутаты ў Шклоўскай выбарчай акрузе Таццяны Шамбалавай Вікторыя Шавялевіч выступіла з відэазваротам, у якім заявіла пра неабходнасць горадабудаўнічай рэформы ў Беларусі.

“Жыхары нашага гораду павінны самі вызначаць, што ім важнейшае: каб у іх заўтра пад вокнамі вырас новы дом ці каб з’явіліся новыя паркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, новая паліклініка ці дзіцячы садок”, - сказала яна.

Паводле яе, найбольш зараз ад непрадуманага горадабудаўніцтва пакутвае магілёўскі мікрараён Казіміраўка, дзе, як грыбы пасля дажджу, растуць дамы, а новай паліклінікі няма.

“Магчыма, грошы, якіх, кажуць, няма, пайшлі на будаўніцтва новай трыумфальнай аркі, якая стаіць на ўездзе ў наш любімы горад Магілёў?” – задалася пытаннем актывістка.

Падпісаць зварот за горадабудаўнічую рэформу https://docs.google.com/forms/d/1UD2qfsAVb4Wk8lDfMOvSvTi4Ec3Ov0dlyqHELA8HuFA/edit?fbclid=IwAR3gs7LV2B-rRHs7cWT30TqqwHXNVDhEsaLZb6nm_Vt5ckaZ9bH-xz1rU38

Навіны па тэме