У Жлобіне прайшоў супольны пікет БХД за змены ў артыкуле 328 КК (фота)
У Жлобіне кандыдаткі ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Гомельскай вобласці Галіна Каян і Таццяна Канеўская 25 кастрычніка правялі супольны пікет.
Пікет прайшоў каля Цэнтральнага рынку. Удзел у ім узялі сваякі асуджаных паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу.
“У 30-я – разнарадка па расстрэдах, у 2010-я – па пасадках паводле 328”, – абвяшчаў адзін з плакатаў.