У Менску прайшоў пікет БХД за судовую рэформу (фота)

27 кастрычніка 2019 16:23  |  Галоўныя навіны

У Менску прайшоў пікет БХД за судовую рэформу (фота)

У Менску 27 кастрычніка каля Камароўскага рынку прайшоў вялікі пікет Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за судовую рэформу.

Удзел у ім узялі сустаршыні БХД Вольга Кавалькова і Віталь Рымашэўскі, старшыня МХД Надзя Гацак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, кандыдаты хрысціянскіх дэмакратаў з Менску і рэгіёнаў – Валянцін Фралоў, Андрэй Шэметавец, Ева Сапрыгіна, Галіна Каян ды іншыя.

Сёння ўсе, хто падыходзіў да нашага пікета падпісаліся за нашы прапановы па рэфармаванні судовай і праваахоўнай сістэм: выбарнасць суддзяў, развіццё спецыялізацыі суддзяў, незалежнасць адвакатуры ад выканаўчай улады, працуючы інстытут абскарджвання, суд прысяжных, незалежнасць суда, следства і пракуратуры адзін ад аднаго, выкананне канстытуцыйнай нормы аб прэзумпцыі невіноўнасці – не чалавек павінен даказваць сваю невіноўнасць, а следства – яго віну, следства павінна быць аб’ектыўным і кваліфікаваным, а пакаранне адпавядаць злачынству, умовы утрымання ў турмах і СІЗа, не павінны прыніжаць і дэскрымінаваць чалавека”, – расказала Вольга Кавалькова.

Таксама на пікеце збіраліся подпісы за рэформу адукацыі і адстаўку міністра Ігара Карпенкі, за рэформы выбарчага заканадаўства. Некаторыя мінакі запісваліся, каб стаць назіральнікамі падчас перыяду галасавання.

Болей навін