Маладыя хрысціянскія дэмакраты далучыліся да ўшанавання памяці расстраляных паэтаў (відэа)

29.10.2019, 11:27  |  Навіны » Грамадства

Маладыя хрысціянскія дэмакраты далучыліся да ўшанавання памяці расстраляных паэтаў (відэа)

 

Актывісты аргкамітэту “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” далучыліся да ўшанавання памяці беларускіх літаратараў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Актывісты і кіраўнікі МХД у прыватнасці запісалі відэа, на якіх зачыталі вершы расстраляных паэтаў: Алеся Дудара, Юркі Лявоннага, Юлія Таўбіна, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота.

Гэта досыць складана сабе уявіць. Але быў такі час у нашай краіне, калі мы заснулі ў Беларусі, што мела неабдымную і таленавітую будучыню, а прачнуліся ў пустэчы. Немагчыма палічыць колькі было страчана. Немагчыма палічыць, колькі магло быць яшчэ напісана вершаў, раманаў, расповедаў, гэта можна толькі адносна ўявіць.І тое - не атрымаецца. Маленькі прыклад - Алесю Дудару не паспела споўніцца 33. Ён нарадзіўся 24 снежня, гэта асабліва для мяне, бо мой дзень народзінаў 26-га. І мне зараз 32. Як можна наогул уявіць, што малады, прыгожы, гарачы, таленавіты не дажыў да 33-х? Гэта наш боль. І немагчыма ўзяць і забыцца, бо толькі добра памятаючы мінулае, можна спадзявацца на будучыню.Таму сёння, 29 кастрычніка, я буду ў Курапатах. Няхай на некалькі гадзін знікнуць спрэчкі. Няхай там у гэтую ноч мы будзем разам”, - адзначыла ў Facebookстаршыня МХД Надзея Гацак.

Навіны па тэме