Рымашэўскі падарыў насоўку Марзалюку, каб выціраць слёзы падчас выступаў Лукашэнкі

29.10.2019, 18:19  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Рымашэўскі падарыў насоўку Марзалюку, каб выціраць слёзы падчас выступаў Лукашэнкі

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі 29 кастрычніка ў Магілёве ў якасці даверанай асобы каардынатар БХД Алега Аксёнава ўзяў удзел у запісе тэледэбатаў з дзейным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком.

Паводле сустаршыні БХД, Марзалюк расказваў, як працаваў гэты тэрмін дэпутацтва, але так і не адказаў, чаму галасаваў за антынародныя дэкрэты.

Падчас дэбатаў Віталь Рымашэўскі таксама падарыў яму насоўку, каб было чым выціраць слёзы падчас выступаў Аляксандра Лукашэнкі.

“Думаю, што гэтыя дэбаты могуць зняць з эфіру, бо спадар Марзалюк быў вельмі засмучаны. Пасля эфіру тлумачыў, што гэта былі не слёзы захаплення ад прамовы Аляксандра Лукашэнкі, а слёзы захаплення ад таго, што трэба бараніць незалежнасць, пра якія казаў кіраўнік Беларусі. Я ніводным словам не парушаў закон пра правядзенне выбараў, усё было ў межах заканадаўства, але думаю, што Марзалюк зробіць усё, каб гэтыя дэбаты не пайшлі ў эфір”, - заявіў сустаршыня БХД.

Навіны па тэме