Таццяна Малашчанка запатрабавала росту колькасці беларускамоўных садкоў і школ (відэа)

29 кастрычніка 2019 19:34  |  Палітыка

Таццяна Малашчанка запатрабавала росту колькасці беларускамоўных садкоў і школ (відэа)

 

“Лічу сваёй галоўнай мэтаю, прызнанне першаснасці роднай мовы, культуры, павялічэнне колькасці беларускамоўных садкоў і школ, адкрыцця нацыянальных вышэйшых установаў адукацыі”, – заявіла ў тэлезвароце кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Баранавічах Таццяна Малашчанка.

Яна падкрэсліла, што кожнае дзіця, кожнай беларускай сям’і павінна мець магчымасць атрымаць адукацыю найлепшага еўрапейскага ўзроўню І без пагрозы быць забраным у войска.

“У нас ёсць шмат людзей, якім падабаецца прафесія вайскоўца, і яны будуць рабіць гэта больш якасна. чым юнакі”, – лічыць Таццяна, такім чынам выказаўшыся супраць т.зв. “закона аб адтэрміноўках”.

Болей навін