Віталь Рымашэўскі параіў дзейнай дэпутатцы хоць нешта зрабіць для людзей

30 кастрычніка 2019 19:28  |  Палітыка

Віталь Рымашэўскі параіў дзейнай дэпутатцы хоць нешта зрабіць для людзей

30 кастрычніка ў Менску адбыўся запіс тэледэбатаў па акрузе № 98, дзе балатуецца кандыдатка ад БХД Таццяна Усіновіч. Паколькі кандыдат не магла прыняць удзел у дэбатах праз сямейныя абставіны, яна папрасіла выступіць замест яе сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, але яму ў гэтым адмовілі.

Тым не менш, сустаршыня БХД параіў дзейнай дэпутатцы Людміле Макарынай-Кібак, якая балатуецца па 98-й акрузе, хоць нешта зрабіць для людзей.

“Яна ўзначальвае камісію па ахове здароўя ў Палаце прадстаўнікоў і амаль нічога не зрабіла для абароны здароўя грамадзян ад “табакерак” на вуліцах гарадоў. У тым ліку яна цалкам праігнаравала нашы прапановы, у тым ліку такія элементарныя, як вынас продажу алкаголю з агульных залаў крамаў”, – расказаў Віталь Рымашэўскі.

Афіцыйнай прычынай адмовы ў выступе стала тое, што сустаршыню БХД не паспелі афіцыйна зарэгістраваць даверанай асобай Таццянай Усіновіч. Пры гэтым, напрыклад, Свіслацкая акружная камісія № 94 два тыдні адмаўлялася рэгістраваць давераных асобаў іншага кандыдата ад БХД – Змітра Казакевіча.

Яшчэ пяці кандыдатам у дэпутаты з Магілёўскай вобласці адмовілі ва ўдзеле ў дэбатах толькі таму, што яны не падалі ў дзень рэгістрацыі заяўкі на дэбаты. Пры гэтым іх не папярэджвалі пра гэта, праз што свае дакументы яны забіралі толькі на наступны дзень.

Болей навін