На запісе дэбатаў вядоўца прыгразіў Віталю Рымашэўскаму тысячамі пазоваў

31.10.2019, 20:49  |  Галоўныя навіны, Палітыка

На запісе дэбатаў вядоўца прыгразіў Віталю Рымашэўскаму тысячамі пазоваў

 

31 кастрычніка ў Менску адбыўся запіс афіцыйных тэледэбатаў па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96. Удзел у іх сярод іншых узяў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Надзеі Гацак.

Паводле Віталя Рымашэўскага, у канцы эфіру вядоўца некалькі разоў сказаў яму, што яму варта рыхтавацца да пазоваў ад настаўнікаў за словы пра фальсіфікацыі выбарчай кампаніі ў Беларусі.

“Я лічу, што спадар Крывашэеў не меў права рабіць такія заўвагі. Ён не юрыст і не знаходзіцца на той пасадзе, каб заяўляць такое. Таму я расцэньваю яго словы як пагрозу і спрабу палітычнага ціску. Тым больш, што пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі неаднаразова заяўляў сам Лукашэнка. Сведчылі пра гэта і міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ”, - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Навіны па тэме