«Не Саюзнай дзяржаве!» БХД пікетавала амбасаду Расеі ў Менску

01.11.2019, 20:22  |  Галоўныя навіны, Палітыка

«Не Саюзнай дзяржаве!» БХД пікетавала амбасаду Расеі ў Менску

 

Каля расейскай амбасады ў Менску прайшоў пікет апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты супраць інтэграцыі з Расеяй.

Акцыю арганізавалі ў рамках перадвыбарнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты ад АГП і сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгі Кавалькова.

Паводле яе слоў, пікет праходзіў пад лозунгам «За вашу і нашу свабоду». Яго ўдзельнікі выступалі супраць інтэграцыі з Расеяй. «Беларусь і Расея павінны быць незалежнымі дэмакратычнымі краінамі», - лічыць Кавалькова.

Таксама падчас пікета кандыдат працягвала збіраць подпісы аб скасаванні дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, бо лічыць, што ён не адпавядае інтарэсам Беларусі.

«Мы хочам падтрымліваць добрыя адносіны з усімі суседзямі, але рашэнне пра важныя пытанні павінны прымаць грамадзяне, не Крэмль і асабіста Лукашэнка», - заявіла яна.

На пікеце прысутнічалі каля 10 чалавек, у тым ліку апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Андрэй Шэмятавец, Пётр Папраўка і Ігар Лабкоў. У пікеце ўдзельнічалі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня АГП Мікалай Казлоў.

"Суверэнітэт і незалежнасць - гэта галоўныя каштоўнасці Беларусі, тое, што мы павінны адстойваць любой цаной. Намеры з інтэграцыяй - не што іншае, як паступовае ўдушэнне Беларусі. І спроба далучыць яе да Расіі, каб падоўжыць валадаранне Пуціна. Гэта непрымальна і зневажальна», - заявіў Казлоў.

Таксама паблізу праходзіў яшчэ адзін пікет супраць інтэграцыі з Расеяй, арганізаваны грамадзянскай ініцыятывай «Еўрапейская Беларусь». У ім браліўдзел не менш за пяць чалавек. Актывіст кампаніі Максім Вінярскі перыядычна выкрыкваў: «Не інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй».

Naviny.by, фота belsat.eu

«Не Саюзнай дзяржаве!» БХД пікетавала амбасаду Расеі ў Менску

 

Навіны па тэме