Ігар Лабкоў: каб людзі маглі дыхаць чыстым паветрам! (відэа)
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Ігар Лабкоў у сваім тэлезвароце заявіў, што балатуецца, каб жыхары Заслаўя і іншых паселішчаў каля Менску маглі дыхаць чыстым паветрам, піць чыстыю і бяспечную ваду, адпачываць каля дагледжаных вадаёмаў без звалак і смецця, мець добрыя дарогі, развітую інфраструктуру.
Паводле яго, улады мусяць улічваць меркаванні гараджанаў пры забудове гарадоў.
“Асабліва для мяне важна, каб нашы дзеці раслі ў бяспечных і экалагічна чыстых гарадах. Без шкодных вытворчасцяў і звалак за вокнамі сваіх дамоў”, – падкрэсліў Ігар Лабкоў.
Падпісаць зварот за горадабудаўнічую рэформу https://docs.google.com/forms/d/1UD2qfsAVb4Wk8lDfMOvSvTi4Ec3Ov0dlyqHELA8HuFA/edit?fbclid=IwAR3gs7LV2B-rRHs7cWT30TqqwHXNVDhEsaLZb6nm_Vt5ckaZ9bH-xz1rU38