Змітра Казакевіча выклікаюць у акруговую камісію
Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітра Казакевіча, які быў затрыманы і збіты 3 лістапада ў Курапатах, выклікаюць у акруговую Свіслацкую камісію № 94 на “сур’ёзную размову”.
Актывіст мяркуе, што яго збіраюцца зняць з выбараў, каб пасля асудзіць, як і іншых затрыманых у Курапатах актывістаў.
Таксама Змітра Казакевіча запрасілі на размову назіральнікі ад АБСЕ.