Міхась Новік: ад чыноўнікаў няма нават ценю павагі да працоўнага чалавека (відэа)

05.11.2019, 15:09  |  Навіны » Палітыка

Міхась Новік: ад чыноўнікаў няма нават ценю павагі да працоўнага чалавека (відэа)

 

Кандыдат у дэпутаты ад БХД па Пружанскай выбарчай акрузе № 9, фермер Міхась Новік у сваім відэавыступе перад запісам дэбатаў у Берасці заявіў, што ідзе балатуецца, каб змагацца са свавольствам чыноўнікаў.

“Ніводнага пункту маіх пытанняў ніхто ніколі не вырашыў. І прыходзяць адказы, што ў цябе ўсё добра”, - заявіў ён.

“Законы не працуюць, таму іду ў дэпутаты, каб ствараць такія законы для нашага грамадства, якія абароняць працоўнага чалавека ад свавольства чыноўнікаў. Павагі да чалавека ад сённяшняй улады няма нават ценю”, - сказаў кандыдат.

Навіны па тэме