У Менску прайшоў пікет за судовую рэформу (фота)
9 лістапада ў Менску каля Камароўскага рынку прайшоў агітацыйны пікет кандыдаткі ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай.
Пікет быў прысвечаны неабходнасці судовай рэформы ў краіне.
Удзел у пікеце ўзялі сваякі асуджаных паводле артыкулу 328 КК з розных гарадоў Беларусі.