Севярынец на "Сустрэчы свабодных людзей": беларускую моладзь не зламаць!

17.11.2019, 15:02  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынец на "Сустрэчы свабодных людзей": беларускую моладзь не зламаць!

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў на "Сустрэчы свабодных людзей" на Плошчы Свабоды ў Менску, дзе сабралося некалькі соцень чалавек, пераважна моладзь.

- Дарагія сябры, 25 гадоў таму, калі мне было 17 гадоў, прайшлі першыя і апошнія выбары ў Беларусі. Перамог Лукашэнка і з таго часу свабодных выбараў у нас не было. За гэтыя 25 гадоў у мяне было шэсць гадоў «хіміі», cутак, ізалятараў, - сказаў палітык.

-Я не хачу, каб вы, якім столькі гадоў, колькі мне было ў 1994-м годзе, паўтарылі мой лёс і ішлі за палітыку ў турмы. Мы маем права на годнае жыццё, права на родную мову, на сваю краіну. Я не хачу, каб мае дзеці пайшлі ў школу пры цары Мікалаі I.

- Гэты рэжым абувае ў вайсковыя боты таленавітую моладзь, прымушае выхавальніцу дзіцячага сада ісці і піхаць у выбарчую скрыню цэлую кучу бюлетэняў, гэты рэжым пазбаўляе акрэдытацыі назіральніка, маладога чалавека, які фіксуе парушэнні, прымушае маладых хлопцаў з вёскі ісці ў міліцыю і сачыць за свабоднымі людзьмі. Гэты рэжым хоча зламаць хрыбет беларускай моладзі, але ў яго гэтага не атрымаецца. Сябры, апошнія дні на Плошчы Свабоды паказалі, што беларуская моладзь не ўстане на калені перад тыранам, яе не зламаць! - заявіў Павел Севярынец.

Навіны па тэме