Да назіральніка ад БХД на ўчастак выклікалі хуткую. Рымашэўскага і Садоўскага выдалілі (відэа)

17.11.2019, 19:29  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Да назіральніка ад БХД на ўчастак выклікалі хуткую. Рымашэўскага і Садоўскага выдалілі (відэа)

 

На выбарчым участку № 409 у Менску, які месціцца ў школе № 151, пасля пагрозаў і нападаў невядомага чалавека стала дрэнна назіральніку ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандру Кавалькову, які раней меў два інфаркты. Да яго на ўчастак выклікалі хуткую.

Аляксандр Кавалькоў прыехаў на ўчастак на замену тым назіральнікам, якіх выдалілі за выкрыццё “каруселяў”.

Пры гэтым нападніка пускалі на ўчастак нават пасля заканчэння галасавання, сам участак не быў зачынены ў 20:00. Міліцыя на нападніка не рэагавала.

З участка былі таксама выдаленыя сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і каардынатар па Менску Дзяніс Садоўскі, якія прысутнічалі на месцы як давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Андрэя Шэмятаўца, за заўвагі на тое, што ўчастак не быў зачынены, як таго патрабуе заканадаўства.

Навіны па тэме