Віталь Рымашэўскі на кангрэсе ЕНП: ворагі Беларусі – гібрыдная пагроза і дыктатура (відэа)

21 лістапада 2019 14:52  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі на кангрэсе ЕНП: ворагі Беларусі - гібрыдная пагроза і дыктатура (відэа)

 

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі выступіў на з’ездзе Еўрапейскай народнай партыі ў Заграбе з заклікам узмацніць супрацьдзеянне расейскай гібрыднай пагрозе і аўтарытарызму ў Еўропе.

«Беларускія ўлады не прынялі ні адной з ключавых рэкамендацый АБСЕ ў правядзенні выбараў. Гэта значыць, што беларускія грамадзяне па-ранейшаму пазбаўлены права выбіраць сваіх прадстаўнікоў улады. Сёння ў дэмакратычных сілаў Беларусі два галоўныя ворагі – аўтарытарызм ўнутры краіны і гібрыдная пагроза з боку Расеі. Члены Еўрапейскай народнай партыі разам павінны адказаць на выклікі аўтарытарызму, ксенафобіі, папулізму, падзелу еўрапейскіх народаў нашай салідарнасцю і нашым адзінствам. Мы павінны сказаць Пуціну і Лукашэнку, што ў Еўропе няма ніводнага месца, ніводнай краіны, якую мы аддамо пад уладу аўтарытарызму. У Еўропе не будзе ніводнага месца, дзе хто-небудзь зможа ігнараваць правы чалавека!»- заявіў у сваім выступе сустаршыня беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Болей навін