Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць Уладзіміра Чудзянцова

25 лістапада 2019 11:00  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць Уладзіміра Чудзянцова

 

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць журналіста Уладзіміра Чудзянцова, які дапамагаў блогеру NEXTA і якога затрымалі нібы за спробу перавезці канаплю праз мяжу Беларусі.

Палітык параўнаў затрыманне Чудзянцова з затрыманнем расейскага журнуліста Галунова, якога таксама затрымалі нібы за наркотыкі.

“Дзве розныя рэакцыі журналісцкай супольнасці. У Расеі адразу ж падтрымалі калегу. У Беларусі пачалі ўзгадваць ягоныя недахопы. Колькі ягчэ трэба часу, каб зразумець: у нашай краіне няма міліцыі, якая б абараняла грамадзян, у нашай краіне няма судоў, у нашай краіне прававое бязмежжа – норма. Для мяне Чудзянцоў невінаваты, наркотыкі яму падкінулі з верагоднасцю 99,99%. Для мяне немагчымая ніякая іншая рэакцыя на дзеянні сілавікоў супраць нязгодных. Таму, калі ўлады Беларусі не дакажуць адваротнага, Чудзянцоў – невінаватая ахвяра рэжыму. У такіх выпадках нястрашна памыліцца і прызнаць памылку пасля, страшна – не падтрымаць невінаватага, якога рэпрэсуе ўлада”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін