Паўла Севярынца аштрафавалі за Сустрэчу свабодных людзей
Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны за ўдзел 16 лістапада ў Менску ў “Сустрэчы свабодных людзей” на плошчы Свабоды.
Ён прызнаны вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сума штрафу – 50 базавых велічынь.
Пасля суда Паўла Севярынца адразу павезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна для складання пратакола за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку незалежнасці 7 снежня.