Марына Хоміч: пагроза страты незалежнасці Беларусі - гэта пагроза для ўсёй Усходняй Еўропы

09.12.2019, 16:51  |  Навіны » Палітыка

Марына Хоміч: пагроза страты незалежнасці Беларусі - гэта пагроза для ўсёй Усходняй Еўропы

Намесніца старшыні Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч узяла ўдзел у паседжанні парламенцкага вымярэння Усходняга Партнёрства “Еўранэст”, якое прайшло ў Тбілісі.

Яна адзначыла, што адна з працоўных групаў “Еўранэсту” была прысвечаная менавіта Беларусі.

“Абмяркоўвалі непрызнанне выбараў і распачалі пытанне ўвядзення санкцый супраць сябраў участковых камісій. Таксама размаўляі пра інтэграцыю з Расеяй. Гэта сёння надзвычай важна, што пытанне Беларусі стаіць на парадку дня ў Еўрапарламенце, бо пагроза страты незалежнасці Беларусі - гэта пагроза для ўсёй усходняй Еўропы”, - адзначыла Марына Хоміч.

 

Марына Хоміч: пагроза страты незалежнасці Беларусі - гэта пагроза для ўсёй Усходняй Еўропы

 

 

 

Навіны па тэме