МХД збіраюць дапамогу для дабрачыннай установы – дапамажыце і Вы!

09.12.2019, 23:01  |  Навіны » Грамадства

МХД збіраюць дапамогу для дабрачыннай установы – дапамажыце і Вы!

 

Маладыя хрысціянскія дэмакраты пачынаюць перадкалядны збор дапамогі для дабрачыннай установы з Бабруйску “Справядлівая дапамога”.

“Справядлівая дапамога”існуе з 21 лютага 2017 года. Яна аб'ядноўвае неабыякавых, сацыяльна адказных людзей, здольных неадкладна прыйсці на падмогу людзям, якія знаходзяцца ў самых бязвыхадных сітуацыях. Асноўныя напрамкі работы ўстановы - аказанне бязвыплатнай дапамогі старым і пенсіянерам, шматдзетным і маламаёмасным сем'ям, бяздомным людзям.

Маладыя хадэкі збіраюць на дапамогу ўстанове перадусім ежу, якая не псуецца хутка і можа захоўвацца. Таксама будзем удзячныя за цёплыя рэчы.

У Менску перадаць прадукты і рэчы можна да 20 снежня старшыні МХД Надзеі Гацак (тэлефон - +37544 5381870).

“Каляды – гэта той час, калі чалавек найбольш патрабуе любові ды клопату. У свята кожнаму хочацца адчуць, што ён не адзін. І калі побач няма блізкіх людзей, мы можам стаць тымі блізкімі для чалавека, што патрапіў у складаную сітуацыю”, - заклікае далучацца да акцыі Надзея Гацак.

“Мы будзем вельмі ўдзячныя, бо разам мы зможам дапамагчы большай колькасці патрабуючых”, - кажа дырэктар установы Максім Чарняк.

Дапамагчы ўстанове таксама можна фінансава.

Самы просты спосаб дапамагчы гэта адправіць SMS-паведамленне на нумар 553:

1054 <Прозвішча, імя> <Сума плацяжу>

 

Прыклад SMS-паведамлення:

1054 Івановіч 10

(Прабел паміж параметрамі абавязковы!)

Паслуга даступная для абанентаў

MTC і LIFE

 

===========================

карта Беларусбанк

5470 8700 4739 8124 да 07/22

===========================

Разліковы рахунак для ахвяраванняў:

№ BY23BLBB30150790917315001001 ў Белінвестбанку ЦБП №831, Код № BLBBBY2X г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 198, УНП 790917315 прызначэнне плацяжу - добраахвотнае ахвяраванне.

 

Паслуга таксма даступная ў АРІП праз інтэрнэт-банкінг з мабільнага тэлефона або стацыянарнага кампутара.

Для здзяйснення плацяжу дастаткова выбраць:

 

1. Кропка "Сістэма" Разлік "(АРІП).

2. Грамадскія аб'яднанні.

3. Дапамога дзецям, і дарослым.

4. Справядлівая дапамога.

5. Унёскі на ўмацаванне МТБ.

6. Прозвішча, імя> сума плацяжу> аплаціць.

 

Калі плаціцеў касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).

Тэлефон для сувязі з установай:

 +375298724856

+37544 568-57-07

Навіны па тэме