Пятро Папраўка: У нас скралі будучыню (відэа)

12.12.2019, 13:41  |  Навіны » Палітыка

Пятро Папраўка: У нас скралі будучыню (відэа)

 

Былы кандыдат у дэпутаты ад БХД па Купалаўскай выбарчай акрузе і былы назіральнік на 414 выбарчым участку падчас парламенцкай кампаніі ў СШ 125 Пятро Папраўка па выніках назірання заявіў пра масавыя фальсіфікацыі.

Гэтак, паводле яго, яўка ў дзень галасавання была завышаная амаль удвая. Таксама, адзначыў Пятро Папраўка, у яго адмаўляліся браць скаргу па гэтым факце.

“І я тады выказаў сябрам камісіі, якія лічылі. Ведаеце што, суайчыннікі, вы толькі што зрабілі злачынства, адказнасць за якое прадугледжаная двума артыкуламі Крымінальнага кодэксу. І вы крадзеце ў нашай краіны нашу будучыню. Вы крадзеце ў сябе сваю будучыню. Вы не маеце аніякага маральнага права пасля прасіць сабе павышэння заробку. Вы – злачынцы”, - заявіў былы назіральнік.

Ён адзначыў, што пасля ягонага напаміну пра лёс французскіх манархаў, якія не ўлічвалі патрабаванняў людзей, чальцы камісіяў “разбегліся, як прусакі”, а працаўнікі міліцыі і МНС запатрабавалі пакінуць памяшканне.

“Гэта ўсё падман і крадзёж будучыню нашай Беларусі. На хлусні, мане, подласці ніякай будучыні пабудаваць немагчыма. Ніякі інвестар сюды не прыйдзе і грошай не ўкладзе”, - заявіў Пятро Папраўка.

Ён заклікаў падпісаць петыцыю за змены выбарчага заканадаўства, далучацца да назірання і дэмакратычных сілаў.

Падпісвайцеся за закон пра сумленныя выбары https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Навіны па тэме