Павел Севярынец: 20 снежня патрэбная шматтысячная акцыя

12 снежня 2019 18:13  |  Палітыка

Павел Севярынец: 20 снежня патрэбная шматтысячная акцыя

 

Масавыя пратэсты за незалежнасць рыхтуюць усе дэмакратычныя партыі і рухі Беларусі. ПрагэтапаведаміўсустаршыняБХДПавелСевярынец.

“Працуем адносна бяспекі і парадку, больш яркага аздаблення, арганізацыі супольных спеваў, апаратуры, распаўсюду інфармацыі. У суботу збіраем цэлы штаб”, – заявіў ён.

Паводле яго, дэмакратычныя партыі і рухі гатовыя падтрымаць любыя акцыі за незалежнасць – у Менску і рэгіёнах.

“Просім і вашай падтрымкі, сябры.
Трэба, каб 20 снежня, калі Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Пецярбургу, Менск адказаў шматтысячнай акцыяй”, – адзначыў ён і нагадаў, што пратэст запланаваны на 20 снежня на 18:00 на Кастрычніцкай плошчы.

Болей навін