Ігар Лабкоў: Змяніць закон, каб змяніць прэзідэнта (відэа)
Былы кандыдат у дэпутаты па 77-й акрузе ў Заслаўі і назіральнік, актывіст МХД Ігар Лабкоў па выніках парламенцкіх выбараў заявіў, што “нашыя галасы, на жаль, не лічацца”.
Ігар Лабкоў адзначыў, што на свае вочы бачыў, як чальцы ўчастковых камісіяў завышалі колькасць тых, хто прагаласаваў, як адныя і тыя ж людзі прыходзілі галасаваць па некалькі разоў, за што яго і выдалілі з участку.
Актывіст заклікаў далучацца да кампаніі за змяненне выбарчага заканадаўства.
“Гэта можа быць шанцам, каб змяніць нашую краіну, змяніць хаду выбараў, змяніць уладу ды, спадзяюся, дзякуючы гэтым зменам, абраць новага прэзідэнта”, – адзначыў Ігар Лабкоў.
Падпісвайцеся за закон пра сумленныя выбары https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform