Вольгу Кавалькову выклікаюць у міліцыю за пратэст супраць інтэграцыі

13 снежня 2019 17:37  |  Галоўныя навіны

Вольгу Кавалькову выклікаюць у міліцыю за пратэст супраць інтэграцыі

 

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову выклікаюць у Маскоўскі РАУС за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі з Расеяй 7 снежня.

З’явіцца ў міліцыю яна павінна ў панядзелак, 16 снежня, а 10:00.

Нагадаем, што новая акцыя пратэсту запланаваная на 20 снежня. Пачатак а 18:00 на Кастрычнікай плошчы.

Болей навін