Назіральнік: найбольш шакавала варожасць з боку ўчастковай камісіі (відэа)
Адзін з назіральнікаў падчас парламенцкіх выбараў 2019 года ў сваім відэазвароце распавёў, што яго асабіста найбольш шакавала варожасць да яго з боку ўчастковай камісіі.
“Другое, што шакавала, – гэта нахабнае дабаўленне галасоў, калі на датэрміновым галасаванні кожны дзень дабаўлялася 25-30 галасоў. У асноўны дзень галасавання было дабаўлена наогул 300 галасоў”, – заявіў назіральнік.
Паводле яго, да падліку галасоў нікога з назіральнікаў не дапусцілі і нават не дазволілі здымаць сам працэс.
“Таму выбарчае заканадаўства трэба мяняць, каб яно на самой справе было адкрытым і празрыстым, як пра гэта заўсёды ў нас гаворыцца”, – адзначыў назіральнік.
Падпісвайцеся за закон пра сумленныя выбары https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform