Справу супраць Паўла Севярынца за пратэсты перадалі ў суд

17 снежня 2019 15:12  |  Галоўныя навіны

Справу супраць Паўла Севярынца за пратэсты перадалі ў суд

 

У суд Фрунзенскага раёну Менску перадалі адміністратыўную справу ў дачыненні да сустаршыні БХД Паўла Севярынца за ўдзел у пратэстах 7 снежня.

Яго вінавацяць паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Раней стала вядома, што справы ўзбуджаныя таксама супраць сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай і актывіста Змітра Казакевіча.

Таксама 17 снежня Павел Севярынец і в.а. старшыні АГП Мікалай Казлоў перадалі ў Менгарвыканкам апавяшчэнне пра акцыі 20 і 21 снежня.

“У нас няма ніякіх ілюзіяў адносна рэжыму Лукашэнкі. Ен будзе гандляваць краінай і караць за абарону незалежнасці. Менавіта таму мы заклікаем: 20 СНЕЖНЯ 18.00 ПЛОШЧА КАЛІНОЎСКАГА (КАСТРЫЧНІЦКАЯ)!” – адзначыў Павел Севярынец.

Болей навін