Севярынцу далі 15 сутак арышту, але адпусцілі дахаты

18.12.2019, 16:04  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынцу далі 15 сутак арышту, але адпусцілі дахаты

 

Раніцай 18 снежня ля станцыі метро «Пушкінская» быў затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец.

«Было ўсё карэктна, толькі забралі мабільнік і не далі нікому пазваніць», — кажа Павел. Адразу пасля гэтага яго павезлі ў Савецкі райаддзел міліцыі, дзе афармлялі пратакол. Пасля чаго павезлі ў суд.

«Трапілі на абедзенны перапынак, таму давялося пачакаць. Асудзілі па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за ўдзел у акцыях 7-8 снежня ў цэнтры Мінска. Працэс вёў суддзя Шаціла. Далі 15 сутак. Я не сказаў там ніводнага слова», — зазначае Павел.

Пасля гэтага Севярынца зноў адвезлі ў Савецкі райаддзел міліцыі, завялі ў паўпадвальнае памяшканне. «На камеру нейкі таварыш палкоўнік заклікаў не парушаць заканадаўства 20 снежня. Пасля гэтага мяне адпусцілі.

Я кажу: «А як жа 15 сутак?» Нічога не ведаюць. Цяпер іду па вуліцы Якуба Коласа. Першы раз са мной такі цырк», — сказаў палітык.

Наша Ніва

Навіны па тэме