У Горадні затрымалі актывіста БХД Сяргея Верамеенку (відэа)

20.12.2019, 11:19  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Горадні затрымалі актывіста БХД Сяргея Верамеенку (відэа)

 

Сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з Горадні Сяргея Верамеенку затрымалі ў жывым эфіры каля 11.10 20 сьнежня.

Верамеенка вёў відэатрансляцыю ў «Фэйсбуку». На відэа чуваць, што ён спрабуе выехаць на працу з хаты. Пад домам Верамеенкаў стаяў белы аўтобус. Адтуль выйшлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і папрасілі Верамеенку «праехаць зь імі».

«Вядзецца адміністрацыйны працэс з нагоды ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 15 сьнежня», — паведаміў чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі.

Затрыманага павезьлі ў РАУС Ленінскага раёну Горадні. Верамеенка ўдзельнічаў у ланцугу за незалежнасьць на мосьце ў Горадні.

Радыё Свабода

Навіны па тэме