У Менску прайшоў чацьвёрты пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй

21 снежня 2019 19:48  |  Галоўныя навіны

У Менску прайшоў чацьвёрты пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй

 

У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Удзень 21 сьнежня пратэстоўцы сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.

Арганізатары пратэсту, «дэпутаты Незалежнасьці», вырашылі не праводзіць шэсьце па горадзе, сказаў Павал Севярынец. Агулам акцыя цягнулася больш за 2 гадзіны.

Падчас акцыі на прыступках Палацу рэспублікі працаваў «вольны мікрафон» — кожны з удзельнікаў акцыі мог выказацца.

Пратэстоўцы тлумачылі, што ўдзельнічалі ў акцыі, бо пытаньне інтэграцыі не закрытае — Лукашэнка і Пуцін не дамовіліся ў трох пытаньнях.

Супрацоўнік міліцыі напачатку акцыі папярэдзіў натоўп пра адміністрацыйную адказнасьць за ўдзел у недазволеным мерапрыемстве. Вакол Кастрычніцкай плошчы стаялі шэрыя бусікі. На момант публікацыі не паведамлялася пра затрыманьне ўдзельнікаў акцыі.

Радыё Свабода

Болей навін