Кінапрагляд і экскурсія. Калядная афіша ад МХД

23 снежня 2019 09:53  |  Галоўныя навіны

Кінапрагляд і экскурсія. Калядная афіша ад МХД

 

Шчыра запрашаем усіх, хто любіць добрае кіно і родную мову, на прагляд фільма “Гэта цудоўнае жыццё” па-беларуску! Усё абяцае быць душэўным і па-дамашняму, пасля прагляду, за кубачкам гарбаты, абмяркуем і падзелімся ўражаннямі! 27 снежня а 19.00 гадзіне па адрасе г. Мінск вул Гарадзецкая 44. Папярэдне спраўдзіце сваю прысутнасць па тэлефоне +375445381870, альбо праз сацсеткі Надзеі Гацак.

Таксама 28 снежня, а 12.00 гадзіне, каля касцёла Найсвяцейшай дзевы Марыі распачнецца экскурсія з Паўлам Севярынцам па гістарычных мясцінах БХД. Зойме паўтары гадзіны. Будзе вельмі цікава і пазнавальна!

Усіх запрашаем!

Болей навін