МХД перадалі дапамогу дабрачыннай арганізацыі з Бабруйску (фота, відэа)

23 снежня 2019 13:09  |  Грамадства

МХД перадалі дапамогу дабрачыннай арганізацыі з Бабруйску (фота, відэа)

 

22 снежня Маладыя хрысціянскія дэмакраты перадалі дабрачынную дапамогу арганізацыі “Справядлівая дапамога” з Бабруйску, якая клапоціцца пра людзей, што трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі: не маюць жытла, ежы, вопраткі або вызваліліся з вязніцы.

“Наша дзяржава, на жаль, недастаткова дапамагае такім людзям”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Маладыя хадэкі з Менску прывезлі ў Бабруйск прадукты, якія не псуюцца, і вопратку.

“Кожнаму чалавеку патрэбная дапамога, і бываюць людзі, якім гэтая дапамога патрэбная тут і зараз. Яны, магчыма, самі не чакалі, але патрапілі ў складаную сітуацыю. Мы не можам заставацца дзесьці з боку, мы павінны дапамагаць”, – кажа старшыня МХД Надзея Гацак.

Як адзначыў кіраўнік арганізацыі “Справядлівая дапамога” Максім Чарняк, усе прадукты, якія збіраюцца, ідуць на абеды бесхацінцам.

“Два разы на тыдзень мы кормім бесхацінцаў. З надыходам халадоў, зімы колькасць бесхацінцаў павялічылася. У суботу зараз прыходзіць каля 40-50 чалавек. І кормім восем разоў на месяц – каля 400 чалавек. Гэта тыя людзі, якія не могуць купіць сабе прадукты, якія жывуць на вуліцы ці ў цэнтры “БОМЖ”. Прыходзяць і старыя, якім не хапае пенсіі, прыходзяць маладыя людзі, якія апынуліся на вуліцы”, – заявіў дабрачынец.

Таксама ў Бабруйску прайшла адукацыйная сустрэча БХД і МХД з мясцовымі актывістамі хрысціянскай дэмакратыі.

 

МХД перадалі дапамогу дабрачыннай арганізацыі з Бабруйску (фота, відэа)

 

 

 

Болей навін