Павел Севярынец: у нядзелю 29 снежня а 12.00 – усе на Кастрычніцкую плошчу на масавы пратэст!

24 снежня 2019 11:44  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец: у нядзелю 29 снежня а 12.00 - усе на Кастрычніцкую плошчу на масавы пратэст!

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў беларусаў да новых пратэстаў з нагоды паглыбленнія інтгэграцыі Беларусі ды Расеі.

“Злачынцы здаюць Беларусь. Узгадняюць усе свае дарожныя карты. Даюць тры дні на падпісанне. Пуціну пад елачку. Аліўе не палезе ў горла, сябры.

Ідзе здача эканамічнай, юрыдычнай, палітычнай незалежнасці! Лукашэнка не разумее, што пасля падпісання ён, а разам з ім і краіна – у Крамля ў кішэні.

У нядзелю 29 снежня а 12.00 – усе на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) на масавы пратэст!

Ніякай інтэграцыі з Расеяй!

Заклікаем пачынаць пратэсты ва ўсіх гарадах Беларусі.

Уставай, Беларусь!!!

Болей навін