“Часы ідуць цяжкія, але калі мы будзем верыць, мы пераможам”. Калядны зварот Паўла Севярынца (відэа)

25.12.2019, 13:59  |  Галоўныя навіны, Палітыка

“Часы ідуць цяжкія, але калі мы будзем верыць, мы пераможам”. Калядны зварот Паўла Севярынца (відэа)

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынца звярнуўся да беларусаў з калядным відэазваротам.

“Дарагія беларусы! Мы віншуем вас са святам нараджэння Ісуса Хрыста і з надыходам Новага года. Насамрэч, часы ідуць цяжкія. Часы ідуць трывожныя. Нашай незалежнасці пагражае Расея. Але калі мы будзем з Богам, калі мы будзем верыць, калі мы будзем любіць адно аднаго і дапамагаць адно аднаму, мы з вамі абавязкова пераможам. Так, як гэта адбылося 2000 гадоў таму. Хрыстос нарадзіўся!” – адзначыў палітык.

“Хрыстос нарадзіўся! Уславім Яго, сябры! З нараджэнем Хрыстовым! Умацавання ў Веры, Надзеі, Любові і Свабодзе! Хай Мір, Радасць і Святло не пакінуць нашыя сэрцы і нашу краіну!” – заявіў у Facebook сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

“Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты шчыра віншуюць усіх, хто адзначае Божае Нараджэнне сёння! Няхай Бэтлеемская зорка незгасае ў кожным сэрцы і паказвае шлях да Нованароджанага Госпада. Жадаем у гэты час кожнаму адчуць цеплыню, утульнасць і сапраўдную любоў!” – гаворыцца ў віншаванні МХД.

Навіны па тэме