Севярынца затрымалі, Казакевіча, Садоўскага і Папраўку асудзілі (абнаўляецца)

26.12.2019, 11:55  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынца затрымалі, Казакевіча, Садоўскага і Папраўку асудзілі (абнаўляецца)

 

26 снежня ля пад’езду працаўнікі АМАПу затрымалі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

Сустаршыню БХД завезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна Менску. Сёння над ім маюць судзіць у Фрунзенскім паводле часткі 3 артыкула 23.34 КаАП за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі 7 снежня. Раней Паўла Севярынца ўжо асудзілі на 15 сутак, але пакуль не затрымлівалі.

Актывіста БХД і МХД Змітра Казакевіча суд Маскоўскага раёну паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП аштрафаваў на 50 базавых велічынь (1275 рублёў). Таксама за 7 снежня.

У судзе Савецкага раёну адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага за ўдзел у пратэстах у абарону незалежнасці паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП аштрафавалі на 20 базавых велічынь (510 рублёў). Намесніка каардынатара БХД у Менску Пятра Папраўку таксама аштрафавалі на 20 базавых.

Навіны па тэме