Экскурсія па мясцінах БХД у Менску пераносіцца
Запланаваная на суботу, 28 снежня, Маладымі хрысціянскімі дэмакратамі экскурсія па мясцінах міжваеннай БХД у Менску пераносіцца на нявызначаны час у сувязі з арыштам на 15 сутак сустаршыні сучаснай хадэцыі Паўла Севярынца, які меўся правесці экскурсію.
Спадзяемся, што падзея адбудзецца пасля таго, як сустаршыня БХД выйдзе з-за кратаў.
Разам з тым мы па-ранейшаму запрашаем усіх, хто любіць добрае кіно і родную мову, на прагляд фільма “Гэта цудоўнае жыццё” па-беларуску! Усё абяцае быць душэўным і па-дамашняму, пасля прагляду, за кубачкам гарбаты, абмяркуем і падзелімся ўражаннямі! 27 снежня а 19.00 гадзіне па адрасе г. Мінск вул Гарадзецкая 44. Папярэдне спраўдзіце сваю прысутнасць па тэлефоне +375445381870, альбо праз сацсеткі Надзеі Гацак.