Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля (відэа)

06 студзеня 2020 16:04  |  Палітыка

Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля (відэа)

 

Да чарговай гадавіны з дня нараджэння аднаго з лідараў міжваеннай БХД тэлеканал “Белсат” выпусціў фільм пра гераічную дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча, пра тое, што нават калі ты адзін, а супраць цябе цэлая карная машына, ты, калі маеш унутраную меру і духоўную моц, можаш перамагчы, можаш застацца чалавекам нават у самых неспрыяльных і жудасных умовах.

У аснове фільму – гульня ў кошкі-мышкі энкавэдыста і ксяндза Станкевіча. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? У фільме выкарыстаныя ўнікальныя, дасюль нідзе не публікаваныя дакументы і сведчанні, пратаколы гэтых драматычных допытаў, лісты і дзённікі.

Болей навін