Назіральнік: такога беззаконня, як у 2019 годзе, раней не было (відэа)

21 студзеня 2020 10:18  |  Палітыка

Назіральнік: такога беззаконня, як у 2019 годзе, раней не было (відэа)

 

Назіральнік Генадзь Быкаў, які амаль 30 гадоў удзельнічае ў назіранні за выбарамі, заявіў у сваім відэазвароце, што “такога беззаконня, якое чынілася ў 2019 годзе”, у ягонай практыцы не было.

Генадзь Быкаў назіраў на 416 участку 103-й выбарчай акруге. Паводле яго, тут прагаласавала 22,65% выбарцаў, а камісія налічыла больш за 60%.

“Змяніць сітуацыю мірна мы можам толькі бюлетэнем. А калі гэтай магчымасці няма, то нас штурхаюць да сякеры, каб мы гвалтам мянялі сітуацыю. А гэтага я не хачу. Таму я вас прашу падпісацца пад петыцыяй, у якой мы патрабуем змяніць Выбарчы кодэкс”, – заявіў назіральнік.

Падпісаць зварот можна тут https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Болей навін