Заўтра ў Віцебску судзяць Таццяну Севярынец

22.01.2020, 13:34  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Заўтра ў Віцебску судзяць Таццяну Севярынец

 

23 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбудзецца суд над каардынатаркай БХД на Віцебшчыне Таццянай Севярынец. Яе будуць судзіць паводле арт. 23.34 КаАП за заклік да ўдзел у акцыі за незалежнасць у Віцебску.

Чарговы суд над Таццянай Севярынец за ўдзел у акцыі 29 снежня адбудзецца ў судзе Віцебскага раёну.

23 студзеня ў судзе Віцебскага раёну паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП будуць судзіць актывістку Алену Янушкоўскую, таксама за заклікі. Таксама на яе складзеныя яшчэ пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску.

21 студзеня Алену Янушкоўскую  аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел у акцыі 29 снежня ў Менску.

Навіны па тэме