МХД запрашаюць на экскурсію з Паўлам Севярынцам

28 студзеня 2020 12:51  |  Грамадства

 

Маладыя хрысціянскія дэмакраты запрашаюць на экскурсію з Паўлам Севярынцам па гістарычных мясцінах БХД у Менску.

Экскурсія пачнецца 2 лютага, а 13.00 гадзіне, каля касцёла Найсвяцейшай дзевы Марыі. Зойме паўтары гадзіны. Будзе вельмі цікава і пазнавальна!

Важна адзначыць, што Павел Севярынец можа быць затрыманы ў любы момант за арганізацыю пратэстаў у падтрымку незалежнасці Беларусі ў снежні 2019 года. У такім выпадку экскурсія будзе перанесеная.

Болей навін