Яўген Дудкін часовы сышоў з пасады кіраўніка БХД Горадні

03.02.2020, 20:16  |  Навіны » Палітыка

Яўген Дудкін часовы сышоў з пасады кіраўніка БХД Горадні

 

 

Гарадзенскі абласны каардынатар БХД Мікалай Баўсюк 2 лютага правёў сустрэчу з сябрамі і прыхільнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на тэму "Адзіны кандыдат, праймерыз-2020".

Прысутныя падтрымалі кандыдатуру Паўла Севярынца, а таксама і прапанову ўдзелу на кожным этапе прэзідэнцкай прадвыбарчай кампаніі 2020. Былі размеркаваны накірункі працы, адказныя асобы і іх абавязкі.

Таксама радай БХД Горадні было прынята рашэнне адносна часовага зыходу з пасады гарадзенскага гарадскога каардынатара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Дудкіна

“Лічу гэта мэтазгодным з улікам пэўных акалічнасцей. Да таго ж, ад мяне патрабуе сіл на сённяшні дзень новая праца ў якасці намесніка кіраўніка МХД. Да 1 верасня да канца прэзідэнцкай кампаніі выконваць абавязкі ў Горадні будзе мой намеснік па справах з палітычнымі партыямі і рухамі Сяргей Верамеенка”, - адзначыў Яўген Дудкін.

Навіны па тэме