Віталь Рымашэўскі: задача – пабудаваць вялікую кааліцыю за свабоду і дэмакратыю ва ўсходняй Еўропе (фота)

04 лютага 2020 17:40  |  Галоўныя навіны

 

Віталь Рымашэўскі: задача - пабудаваць вялікую кааліцыю за свабоду і дэмакратыю ва ўсходняй Еўропе (фота)

 

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі прыняў удзел у палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі, а таксама правёў шэраг сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі, уключаючы прэзідэнта ЕНП і былога старшыню Еўрапейскай рады Дональда Туска, кіраўніка дэлегацыі Еўранэст Андрусам Кубілюсам і іншымі палітыкамі.

Асноўным вынікам візіту стала прыняцце рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі па Беларусі, у якой паказваецца на недапушчальнасць рэпрэсій у дачыненні да актывістаў, парушэнняў свабоды мірных сходаў, пералічваюцца лідары сяброўскіх арганізацый Еўрапейскай народнай партыі Беларусі, якія атрымалі штраф альбо былі арыштаваныя.

«Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў цікавасць да Беларусі будзе расці, і наша задача цяпер – пабудаваць вялікую кааліцыю за свабоду і дэмакратыю ва ўсходняй Еўропе, бо перад выклікамі аўтарытарызму стаіць не толькі Беларусь, але і іншыя краіны Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Гэта агульны глабальны выклік для сучаснага свету. Мы павінны адказваць на яго салідарнымі сумеснымі дзеяннямі. Партнёры хрысціянскіх дэмакратаў у Еўропе заўсёды прытрымліваліся крытычнай цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да аўтарытарызму Беларусі і робяць усё магчымае, каб еўрапейская салідарнасць таксама дапамагла спыніць рэпрэсіі, якія беларускія ўлады пачалі ў дачыненні да беларускіх грамадзян», – заявіў сустаршыня БХД.

Віталь Рымашэўскі: задача - пабудаваць вялікую кааліцыю за свабоду і дэмакратыю ва ўсходняй Еўропе (фота)

 

Віталь Рымашэўскі: задача - пабудаваць вялікую кааліцыю за свабоду і дэмакратыю ва ўсходняй Еўропе (фота)

 

Болей навін