Павел Севярынец падаў дакументы для ўдзелу ў праймерыз (фота)

13 лютага 2020 11:37  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец падаў дакументы для ўдзелу ў праймерыз (фота)

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 13 лютага падаў для дакументы для ўдзелу ў праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі.

“Аб’яжджаем усю Беларусь, галасуем праз інтэрнэт, набіраем сілу, яднаемся – і пасля абвяшчэння “выбараў” пачынаем масавыя акцыі пратэсту. Нашы патрабаванні: адстаўка Ярмошынай, няўдзел Лукашэнкі, уключэнне ў камісіі нашых прадстаўнікоў, адкрыты і сумленны падлік галасоў. Рэпрэсіі? Нерэгістрацыя? Байкот! Далучайцеся, сябры. За свабоду трэба змагацца!” – адзначыў сустаршыня БХД.

Пачынаючы з 4 сакавіка, беларусы змогуць падаць свае галасы за сустаршыню БХД падчас онлайн-галасавання і сустрэчаў у гарадах краіны. У канцы траўня мае адбыцца кангрэс, на які будзе названая асоба адзінага кандыдата.

Фота Надзеі Гацак

Болей навін